Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2024, 19:49

"Культурны код. Традыцыі. Якасць. Сучаснасць". У Вялікім праходзіць гала-канцэрт майстроў мастацтваў

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі праходзіць гала-канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаны Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З галоўным дзяржаўным святам Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысутных павіншаваў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. "У гэты ўрачысты дзень кожны з нас пранікаецца пачуццём гонару за сваю Радзіму і адчувае безумоўную каштоўнасць яе свабоды і суверэнітэту. Мы захапляемся вялікімі здзяйсненнямі нашай краіны, шматвяковай спадчынай, якую мы беражліва перадаём з пакалення ў пакаленне. Мы схіляемся перад гераізмам нашых продкаў, якія ў часы жорсткіх выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайны сталі на абарону Радзімы, а потым адрадзілі інфраструктуру і народную гаспадарку, захавалі і прымножылі культурны здабытак нашага народа, заклаўшы непарушны фундамент, на якім будуецца сучасная і незалежная Беларусь. Нам уласцівы такія якасці, як працавітасць, гасціннасць, патрыятызм, грамадзянскасць, разважлівасць і сціпласць. У Беларусі ніколі не імкнуліся ваяваць з суседзямі, навязваць ім свае погляды. Гістарычны выбар нашага народа заключаецца ў мірным развіцці дзяржавы і дабрабыце грамадства. Сёння ў перыяд духоўнай і светапогляднай турбулентнасці, у няпростай геапалітычнай абстаноўцы менавіта памяць аб подзвігу беларускага народа, яго высокія маральныя прынцыпы і ідэалы служаць крыніцай натхнення для работнікаў сферы культуры", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што менавіта работнікам культуры належыць асаблівая роля ва ўмацаванні духоўнай і культурнай ідэнтычнасці грамадства. "Праз культуру і мастацтва перадаецца і захоўваецца гісторыя народа, фарміруецца нацыянальная ідэнтычнасць і самасвядомасць. Мы па праву ганарымся вашымі дасягненнямі, адроджанымі помнікамі архітэктуры і ўнікальнымі элементамі нематэрыяльнай спадчыны, прыкладамі канцэртных праграм, сусветна вядомымі фестывалямі і поспехамі нашых маладых талентаў на міжнародных конкурсах. Дзяржава і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае для захавання і развіцця нашай культурнай спадчыны, ствараць умовы і магчымасці для творчасці, увасаблення самых цікавых ідэй і задум, накіраваных на ўмацаванне адзінства, духоўных і маральных каштоўнасцей. Гаворачы аб заслугах і дасягненнях творчых работнікаў, хачу падкрэсліць і ступень высокай адказнасці перад грамадствам кожнага, хто сваёй дзейнасцю здольны ўплываць на розумы і настрой людзей. Вы не толькі ствараеце творы мастацтва, але і ўплываеце на фарміраванне густаў, выбараў, каштоўнасцей маладога пакалення. Праз вашу творчасць адкрываюцца новыя гарызонты ісціны і прыгажосці. Вы дапамагаеце зразумець глыбіню і значнасць мастацтва ў нашым жыцці. Ваша дзейнасць - гэта не толькі люстэрка нашага часу, але і крыніца натхнення для будучых пакаленняў. Таму менавіта ад вас - работнікаў культуры - шмат у чым залежыць духоўнае здароўе грамадства, стварэнне ў ім атмасферы творчасці і той атмасферы, якая садзейнічае сацыяльнаму прагрэсу і развіццю дзяржавы і грамадства. Наш абавязак перад мінулым і будучым пакаленнямі - усімі сіламі берагчы і абараняць незалежнасць як найвялікшую каштоўнасць, якая пакладзена ў аснову дабрабыту і працвітання беларускага народа", - адзначыў Раман Галоўчанка.

У бягучым годзе маштабнае дзейства гледачам прадстаўляюць галоўныя спецыялісты Вялікага тэатра Беларусі: галоўны рэжысёр - уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная, галоўны дырыжор - народны артыст Башкортастана Арцём Макараў, галоўны мастак - лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава, галоўны балетмайстар - заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб, галоўны хормайстар - народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. Таксама на сцэне лепшыя калектывы - маладыя і тыя, што ўжо заявілі пра сябе, вядучыя артысты. Усе калектывы тэатра, сярод якіх салісты оперы, салісты і артысты балета, хор, аркестр, Дзіцячы музычны тэатр-студыя, міманс, а таксама артысты беларускіх драматычных тэатраў і тэатраў лялек, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі", заслужаны калектыў фальклорнай групы "Купалінка", Нацыянальны акадэмічны народны хор Цітовіча, заслужаны калектыў Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і многія іншыя прадстаўляюць па-майстэрску выбудаваную праграму, у якой ні адзін з нумароў не выпадковы - назва канцэрта "Культурны код. Традыцыі. Якасць. Сучаснасць" вытрымана ў кожным з іх і ў дзействе ў цэлым. Для ўзмацнення ўражання пастаноўшчыкі задзейнічалі ўнікальны відэарад архіўных кінахронік.

Сярод гледачоў - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі, міністр інфармацыі Марат Маркаў, міністр культуры Анатоль Маркевіч і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі