Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2024, 16:44

Кулік: за восень у Беларусі будзе адноўлена каля 6 тыс. га лясных насаджэнняў

9 лістапада, Быхаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. За восень у Беларусі будзе адноўлена каля 6 тыс. га лясных насаджэнняў. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у час рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" у Быхаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сённяшні дзень ужо нарыхтавана 4,2 млн куб.м, засталося нарыхтаваць 2,2 млн куб.м драўніны. Цяпер тэмпы па ліквідацыі бураломаў крыху запаволіліся. Аднак, падкрэсліў Аляксандр Кулік, усе пастаўленыя задачы будуць выкананы.
"Цяпер работы ідуць у ліставых лесасеках, балоцістай мясцовасці і па нарыхтоўцы дробнатаварнай драўніны, - адзначыў ён. - Адразу пасля распрацоўкі ідзе лесааднаўленне. Тая задача, якую кіраўнік дзяржавы паставіў, будзе выканана. Мы планавалі 5 тыс. га на восень, але будзе прыкладна каля 6 тыс. з 13 тыс. га. Гэта лічбы па лесааднаўленні бураломаў".

Рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" у краіне набрала вельмі актыўныя тэмпы. Як адзначыў міністр лясной гаспадаркі, такога наплыву людзей і валанцёраў нават не чакалі. 
Сёння ў час акцыі ў Быхаўскім раёне дэлегацыя Савета Міністраў на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам высаджвала сосны і бярозы. І, як растлумачыў Аляксандр Кулік, стаўка на змешаныя лясы ў Беларусі - неабходны трэнд. "Сосны і бярозы добра прыжываюцца разам. Навукай даказана, што яны найбольш устойлівыя да хвароб, шкоднікаў, бураломаў. Акрамя таго, гэта больш эстэтычна, прыгожа глядзіцца", - сказаў на заканчэнне ён.

Беларуская драўніна - запатрабаваны тавар. "Прадпрыемствы канцэрна працуюць, цана добрая і на іх прадукцыю, і на круглы лес. Усё ідзе згодна з планам", - рэзюмаваў кіраўнік Мінлясгаса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі