Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2021, 13:45

Кухараў прапанаваў мінскім будпрадпрыемствам праектаваць дамы з паркінгам на 1-м паверсе

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі домабудаўнічы камбінат і іншыя будаўнічыя прадпрыемствы канцэрна ДВА "Мінскбуд" маглі б пры праектаванні дамоў прадугледжваць на цокальным паверсе паркінг. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з працоўным калектывам камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Мінгарвыканкама згадзіўся з меркаваннем, што праблема з парковачнымі месцамі ў горадзе сур'ёзная. У Мінску зарэгістравана 850 тыс. адзінак асабістага транспарту, яшчэ каля 200 тыс. іншых машын штодзень курсіруе ў горадзе. З іншага боку, намаганні сталічных улад па будаўніцтве шматузроўневых паркінгаў не заўсёды бываюць ацэнены аўтаўладальнікамі, якія лічаць за лепшае ставіць машыны бліжэй да дома, офіса і г.д. Напрыклад, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў, які прысутнічаў на сустрэчы, назваў лічбу: на стаянках у зоне яго адказнасці прыкладна 25-30 працэнтаў свабодных месцаў. Акрамя таго, нельга забываць пра канфлікт інтарэсаў аўтаўладальнікаў і тых, хто хоча, каб у дварах былі чыстыя зялёныя зоны.

"Вядома, паркінгі будуем, але пустых машына-месцаў шмат - усе лезуць у двары. Таму трэба адпрацоўваць узмацненне заканадаўства па стаянках і паркоўках у неналежных месцах. Другое пытанне - пры будаўніцтве новых дамоў, каб не рабіць побач паркінг, трэба першы, цокальны паверх рабіць пад стаянку. Не абавязкова закрытую. Такія прыклады ёсць. Тым больш будзем масава пераходзіць на будаўніцтва жылля на электраабагрэве, гэта вызваліць шмат плошчы", - расказаў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, у МДК таксама ёсць серыі канструкцый, якія даюць магчымасць прадугледжваць такія праектныя рашэнні. Гэта будзе запатрабавана, асабліва ў месцах шчыльнай забудовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі