Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2020, 13:53

Кухараў: будзе прадоўжана работа па зніжэнні затрат на аказанне ЖКП і па паляпшэнні іх якасці

1 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжыцца работа па зніжэнні затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг і паляпшэнні іх якасці. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Аўтасіла", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожнага чалавека цікавіць тэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паколькі гэта тое, з чым мы сутыкаемся кожны дзень. Мы змянілі падыходы і схему для зніжэння нагрузкі на насельніцтва па аплаце за ЖКП. Прадоўжым гэту работу, каб тарыфы не білі балюча па кішэнях спажыўцоў. Тым больш, нядаўна на нарадзе кіраўнік дзяржавы паставіў задачу паляпшаць якасць гэтых паслуг, зніжаць затраты на іх аказанне", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Кухараў нагадаў, што раней з 1 студзеня тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаліся на $5. "Але ўжо два гады мы працуем па іншай схеме. Цяпер павышэнне тарыфаў ажыццяўляецца ў два этапы, гэта значыць, з 1 студзеня і з 1 чэрвеня. Але гэта павышэнне ўсё роўна застаецца ў межах $5, у зімовы перыяд павышэнне складае $3,5, а ў летні - $1,5", - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі