Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2024, 16:06

Кубракоў: усё больш краін пераймаюць наш вопыт забеспячэння аховы грамадскага парадку

 29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усё больш краін пераймаюць беларускі вопыт забеспячэння аховы грамадскага парадку, заявіў журналістам міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па лініі Інтэрпала мы ўзаемадзейнічаем з больш як 100 краінамі, якія нам прадастаўляюць пэўную інфармацыю, мы прадастаўляем. У тым ліку Польшча, Германія - быццам недружалюбныя нам краіны, але мы адказваем узаемнасцю, калі да нас звяртаюцца", - сказаў Іван Кубракоў.

Паводле яго слоў, калегі з іншых краін бачаць, як забяспечваецца ахова грамадскага парадку ў Беларусі. "Вельмі цеснае ўзаемадзеянне з Катарам, ААЭ. Праваахоўнікі добра разумеюць, што мы павінны быць разам і ўзаемадзейнічаць. Гэта датычыцца міжнароднага супрацоўніцтва, усё больш краін да нас звяртаюцца і пераймаюць наш вопыт забеспячэння аховы грамадскага парадку, - адзначыў міністр. - Што датычыцца процідзеяння кіберзлачыннасці, то многія нарматыўныя акты, якія былі прыняты ў нашай краіны, многія звяртаюцца да нас па кансультацыі і вывучаюць наш вопыт, у тым ліку структуру, якая створана па процідзеянні кіберзлачынствам. Толькі ў гэтым годзе я, як міністр унутраных спраў, пабываў у некалькіх камандзіроўках. Не так даўно да нас звярнуліся калегі з Зімбабвэ для навучання іх супрацонікаў ахове грамадскага парадку, процідзеянню экстрэмізму і тэрарызму. Таму ў гэтым плане мы працуем і ўзаемадзейнічаем".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі