Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2023, 17:26

Кубракоў у "Хатыні": супрацоўнікі міліцыі зробяць усё, каб над Беларуссю было мірнае неба

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі міліцыі зробяць усё, каб над Беларуссю было мірнае неба. Аб гэтым на ўскладанні кветак у мемарыяльным комплексе "Хатынь" да 80-годдзя трагедыі журналістам заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тых, хто называюць нашу краіну агрэсарам, трэба прывезці ў Хатынь і паказаць, што зрабілі 80 гадоў таму з жыхарамі Беларусі. Гэта сапраўдныя агрэсары, якія здзекаваліся з нашых жыхароў, нашых дзяцей", - сказаў Іван Кубракоў.

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў, сёння, у 80-ю гадавіну з дня хатынскай трагедыі, шануюць памяць не толькі жыхароў Хатыні, але і жыхароў усіх спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак. "Мы сёння з дэлегацыяй Міністэрства ўнутраных спраў прыбылі сюды ў вельмі шырокім складзе. Мы ўзялі сюды нашу моладзь - нашых ліцэістаў, выхаванцаў патрыятычных клубаў. Мы хочам, каб кожны з маладых людзей ведаў і памятаў, каб гэта трагедыя, якая адбылася 80 гадоў таму, ніколі на нашай зямлі больш не паўтарылася", - падкрэсліў міністр унутраных спраў.

Іван Кубракоў запэўніў, што супрацоўнікі міліцыі будуць рабіць усё, каб над Беларуссю было чыстае і мірнае неба. "Я ўпэўнены, што так і будзе. Для таго, каб гэта (трагедыя ў Хатыні. - Заўвага БЕЛТА) ніколі не паўтарылася, мы павінны памятаць і шанаваць памяць аб загінулых у гады вайны людзях", - рэзюмаваў Іван Кубракоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі