Фота МУС
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прадставіў асабоваму складу Акадэміі МУС новага кіраўніка ВНУ Аляксандра Астрэйку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.
Расказаўшы аб этапах міліцэйскага шляху Аляксандра Астрэйкі ад участковага інспектара ІСН да начальніка УУС, міністр спыніўся на яго дзелавых і чалавечых якасцях. "Аляксандр Вячаслававіч умее слухаць і чуць людзей", - адзначыў Іван Кубракоў, заклікаўшы прафесарска-выкладчыцкі склад да далейшага канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Міністр падкрэсліў, што начальнік Акадэміі МУС мае каласальны вопыт практычнай работы, які, безумоўна, дапаможна ВНУ дасягнуць новых вышынь. "Асноўная задача - перадаць яго курсантам. Вам ёсць што расказаць і чаму навучыць, - даў наказ ён. - Галоўнае - сумясціць практыку і тэорыю, правільна арганізаваць вучэбны працэс і ў цэлым службовую дзейнасць, нацэліць асабовы склад на няўхільнае выкананне дысцыпліны".
Адзначыўшы, што ні адзін камандзір не можа эфектыўна выконваць свае абавязкі і выбудоўваць работу паасобку, кіраўнік МУС выказаў упэўненасць, што ў новага кіраўніка атрымаецца з'яднаць калектыў. "Не спыняйцеся на дасягнутым. Акадэмія МУС павінна развівацца, усё перадавое павінна быць тут. Неабходна павышаць узровень навучання, вывучаць і ўкараняць вопыт іншых краін", - рэзюмаваў Іван Кубракоў.-0-