Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2021, 13:58

Кубракоў: павышаных мер бяспекі няма, мы рэагуем на тыя ці іншыя пагрозы, якія ўзнікаюць

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС павышаных мер бяспекі з-за спробы дзяржперавароту ў краіне не прымалася. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, адказваючы на пытанне журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працуюць у штатным рэжыме. Павышаных мер бяспекі няма, мы рэагуем на тыя ці іншыя пагрозы, якія ўзнікаюць", - сказаў Іван Кубракоў.

Разам з тым, паводле яго слоў, на сённяшні дзень ахове грамадскага парадку ўдзяляецца павышаная ўвага. "Вы, напэўна, заўважылі, што колькасць пешых патруляў патрульна-паставой службы міліцыі і на вуліцах горада павялічылася. Гэта ўсяго толькі звязана з тым, што надышоў вясенне-летні перыяд. Хоць яшчэ не цёпла, але ў парках і скверах усё больш моладзі, таму нашы супрацоўнікі забяспечваюць ахову грамадскага парадку ў штатным рэжыме", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі