ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2020, 09:40

Кубракоў: палавіна затрыманых у час вулічных акцый правакатараў раней ужо была судзіма

Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыкладна 50-60 працэнтаў затрыманых у час вулічных акцый правакатараў раней ужо былі судзімымі. Такія лічбы ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ прывёў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў, паведамляе БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб агульнай колькасці затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то раней судзімых недзе 15 працэнтаў. Калі гаварыць аб той групе, якая правакуе і ўчыняе злачынствы, то іх недзе 50-60 працэнтаў", - адзначыў Іван Кубракоў.

Прычым, паводле яго слоў, гэтыя грамадзяне раней прыцягваліся па самых розных артыкулах: ад ухілення ад прызыву на тэрміновую ваенную службу да крадзяжоў і нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці чалавека.

Начальнік сталічнай міліцыі таксама расказаў, што некаторыя затрыманыя прызнаюцца ў атрыманні грошай за ўдзел у акцыі і ўчыненне проціпраўных дзеянняў. "На гэты час праводзіцца праверка, у тым ліку і ў рамках узбуджаных крымінальных спраў, як фінансуюцца гэтыя пратэсныя рухі, адкуль паступаюць грошы. Але канкрэтыку я на гэты момант сказаць не магу, таму што ідзе расследаванне, праверка некаторай інфармацыі. Але такія факты, што гэтыя пратэсты аплачваюцца, сапраўды ёсць", - заявіў Іван Кубракоў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, на несанкцыянаваныя мітынгі ў Мінск сцягваюцца грамадзяне з іншых рэгіёнаў і "вязуць з сабой падрыхтаваныя ўжо бутэлькі з запальнай сумессю". У час вобыску, расказаў начальнік ГУУС, праваахоўнікі знаходзяць у гэтых людзей розныя прадметы для нанясення цялесных пашкоджанняў. "Не толькі заточкі, халодную зброю. Гэта можа быць усё што заўгодна. У багажніку можа быць труба, абматаная ізастужкай, каб было зручна трымаць. Гэта газавая, газава-шротавая зброя, інш. Арсенал вельмі разнастайны, - заўважыў ён. - Усе гэтыя людзі, як правіла, становяцца фігурантамі крымінальных спраў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі