Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лістапада 2025, 16:56

Кубракоў: МУС будзе актыўна дапамагаць мясцовым органам улады ў падтрыманні парадку і дысцыпліны

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС будзе актыўна дапамагаць мясцовым органам улады ў падтрыманні парадку і дысцыпліны, асабліва ў працоўных калектывах. Такая задача была пастаўлена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які 5 лістапада заслухаў даклад міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнтам была пастаўлена задача аказаць мясцовым органам улады дапамогу ў падтрыманні парадку і дысцыпліны, у тым ліку ў працоўных калектывах, - расказаў міністр журналістам па выніках даклада кіраўніку дзяржавы. - Гэта задача, вядома, будзе выканана. І мы працуем ужо сумесна з губернатарамі. Там, дзе неабходна дапамога, мы кантралюем, у тым ліку ў аграпрамысловым комплексе".

Кіраўнік МУС удакладніў, што такі кантроль будзе датычыцца, напрыклад, захавання працоўнай дысцыпліны, недапушчэння з'яўлення на рабочых месцах у нецвярозым выглядзе, асабліва на прадпрыемствах і арганізацыях сельскагаспадарчага сектара. "Мы кантралюем сітуацыю. Калі бачым парушэнні заканадаўства, вядома, рэагуем. Калі адміністрацыйнае парушэнне, складаецца пратакол. Калі проста безгаспадарчасць, то дакументуем і накіроўваем інфармацыю альбо наймальніку, альбо старшыні райвыканкама, гарвыканкама", - сказаў Іван Кубракоў.

Такая работа, паводле яго слоў, праводзіцца на рэгулярнай аснове, але цяпер па патрабаванні кіраўніка дзяржавы будзе ўзмоцнена. Розным падраздзяленням органаў унутраных спраў у сувязі з гэтым пастаўлены адпаведныя задачы: участковым інспектарам, супрацоўнікам падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, крымінальнай міліцыі і г.д.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць на некаторыя рэгіёны. У прыватнасці, размова ішла аб Віцебскай вобласці, якую кіраўнік дзяржавы наведаў з рабочай паездкай 24 кастрычніка і дзе правёў маштабную нараду па далейшым развіцці вобласці. Аляксандр Лукашэнка паставіў комплексныя задачы і запатрабаваў ад кіраўніцтва рэгіёна большай паваротлівасці і навядзення належнага парадку - літаральна "вылізаць" усё на прадпрыемствах АПК, ды і ў рэгіёне ў цэлым.

Жорсткая размова была і наконт падзяжу жывёлы. Нягледзячы на ўсю ўвагу, якую апошнія гады гэтаму пытанню ўдзяляе асабіста Прэзідэнт, у Віцебскай вобласці ўмудрыліся ў бягучым годзе яшчэ і прыбавіць адразу на 40 працэнтаў у гэтай негатыўнай тэндэнцыі. "Нельга работу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць. За памылкі павінна быць самае строгае персанальнае спагнанне. Пакуль, як бы мяне ні спрабавалі пераканаць у адваротным, бачу, што негатыўную тэндэнцыю вы не змянілі. Галоўнае, у вас няма элементарнага - дысцыпліны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі