Іван Кубракоў
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі міністэрствы ўнутраных спраў у СНД працуюць адзіным кулаком, то парадак забяспечаны ўсюды. Аб гэтым заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з удзельнікамі пасяджэння СМУС СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр нагадаў вядомае сцвярджэнне аб тым, што злачыннасць не мае межаў. Таму для праваахоўнікаў безумоўна важна падтрымліваць цеснае супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін, і асабліва - з краін Садружнасці. Аб неабходнасці ўзмацнення такога ўзаемадзеяння гаварыў у час сустрэчы і Прэзідэнт.
"Мы толькі за тое, каб мы былі разам. Мы хочам быць з вамі разам. У адваротным выпадку нас паасобку парвуць, падзеляць, і ўладныя людзі (вы ведаеце, хто гэта) возьмуць нас цёпленькімі, не прыклаўшы для гэтага ніякіх намаганняў. Таму давайце будзем разам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Іван Кубракоў поўнасцю падзяляе гэты тэзіс: "Калі міністэрствы ўнутраных спраў працуюць адзіным кулаком, тады будзе парадак усюды, ва ўсіх нашых краінах. І любы грамадзянін з любой краіны, калі б ні прыехаў, будзе сябе адчуваць як дома. І гэту задачу мы выканаем".
Адзін з прыкладаў, дзе на гэтым этапе асабліва неабходна больш цеснае ўзаемадзеянне і абмен вопытам, - гэта барацьба з кіберзлачынствамі. Як вядома, пасля пачатку СВА актывізаваліся цэнтры махляроў, у тым ліку і кол-цэнтры, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны. Стала больш махлярстваў у дачыненні да звычайных грамадзян. У Беларусі спрабуюць з гэтым змагацца, і ў гэтым годзе ўжо ёсць пазітыўныя зрухі. Краіна гатова імі дзяліцца з праваахоўнікамі СНД, адзначыў міністр. Інтарэс да беларускага вопыту праявілі ўжо, напрыклад, калегі з Азербайджана. У сваю чаргу і Беларусь зацікаўлена вывучаць напрацоўкі іншых краін у гэтай сферы. Пытанне супрацоўніцтва міністэрстваў унутраных спраў СНД у сферы процідзеяння злачынствам, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, уключана ў парадак дня пасяджэння СМУС СНД у Мінску.
Асаблівы інтарэс для праваахоўнікаў СНД уяўляе таксама вопыт Беларусі па спыненні спробы мяцяжу ў 2020 годзе. Як падкрэсліў у час сустрэчы Прэзідэнт, у 2020 годзе была спроба "штурмам перавярнуць краіну". "Разлічвалі, як фашысты, на бліцкрыг. Дзейнічалі па вядомых метадычках. Мы тады не дапусцілі развалу краіны і пачатку ў ёй грамадзянскай вайны. І зрабілі шэраг радыкальных крокаў па змяненні сітуацыі ў Беларусі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Успамінаючы падзеі таго перыяду, Іван Кубракоў расказаў, што яму, на той момант начальніку ГУУС Мінгарвыканкама, пастаянна званілі калегі з розных краін, выказваючы падтрымку і салідарнасць. "Мае калегі з усіх краін, асабліва Расіі, начальнікі ГУУС званілі і гаварылі: хлопцы, трымайцеся, мы разам з вамі, мы заўсёды побач з вамі і заўсёды падтрымаем, - сказаў ён. - Усе бачылі, якая была сітуацыя і націск не толькі на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". У Палацы Незалежнасці, у музеі падарункаў кіраўніку дзяржавы, дзе часта праходзяць экскурсіі, выстаўлена карціна, дзе адлюстраваны Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам у разгар падзей 2020 года ў Мінску. Як звярнуў увагу Іван Кубракоў, карціна створана дачкой аднаго з сілавікоў: "Гэта не проста так. Гэта крык душы дзіцяці, на якое спрабавалі націскаць у школе, уздзейнічаць на дзіцячую псіхіку".
"Наш вопыт, вядома, даволі цікавы. Менавіта Беларусь выстаяла, мы не далі разграміць краіну, учыніць хаос на вуліцах", - падкрэсліў міністр. Паводле яго слоў, многія калегі прыязджалі, пераймалі вопыт спынення спробы мяцяжу. І падзеі ў Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, якія адбыліся пазней, дзе былі падобныя сітуацыі, паказалі, што тактыка дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў была ў многім тая ж, якую выкарыстоўвалі ў Беларусі ў 2020 годзе.-0-