Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2024, 10:08

"Кубертэн перавярнуўся". Эйсмант аб тым, як палітыка змяніла Алімпійскія гульні

Іван Эйсмант. Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
Іван Эйсмант. Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскія гульні сёння ўяўляюць сабой палітыку, а не спорт. Аб гэтым заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у праграме "Клуб рэдактараў", паведамляе БЕЛТА.

Каменціруючы правядзенне Алімпійскіх гульняў у Парыжы, Іван Эйсмант адзначыў: "Ганебныя гульні, ганебны кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта, я маю на ўвазе Баха".

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі дадаў, што арганізатары Гульняў прыклалі ўсе намаганні, каб спартсмены, дастойныя трапіць на Алімпіяду, туды не трапілі выключна па нацыянальнай прыкмеце. "Перавярнуўся, напэўна, Кубертэн там недзе. Перакрэслілі яны ўсе свае хартыі. Няма ім веры, ілгуны. Пад абцасам знаходзяцца ў фінансавых, эканамічных і палітычных эліт. Спорт заўсёды быў вялікай палітыкай. Цяпер гэта, як мне здаецца, проста ганьбай стала", - сказаў Іван Эйсмант. Ён таксама задаўся пытаннем, якім чынам пасля падобных дзеянняў магчыма наладзіць дыялог.

Іван Эйсмант падкрэсліў, што Белтэлерадыёкампанія не паказвае на тэлеканале "Беларусь-5" Алімпійскія гульні. "Калі шчыра, па-чалавечы, няма жадання ўсё гэта паказваць. Але хачу звярнуць увагу, што сітуацыя развівалася так, як яна развіваецца, калі ты маеш справу з заходнімі краінамі. У нас дзеючы кантракт з кампаніяй Discovery падпісаны, - адзначыў ён. - Прыкладна 150 тысяч еўра яны ў нас забралі, укралі і не вяртаюць. Усё як было 10, 20, 100, 150 гадоў таму, так і адбываецца. Яны хацелі б, каб Беларусь для іх была калоніяй. Укралі і сказалі, што трансляцыі не будзе, грошай таксама не будзе". Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі іранічна заўважыў, што, мабыць, дзеянні аргументаваны тым, што ЗША лічаць сябе нібыта тытульнай нацыяй. "Таму я лічу, што з імі толькі з пазіцыі сілы трэба такім жа чынам размаўляць", - рэзюмаваў Іван Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі