Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 чэрвеня 2021, 11:41

КС плануюць надзяліць правам праверкі вынікаў выбараў і працэсу імпічменту Прэзідэнта

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйны суд плануюць надзяліць правам праверкі вынікаў выбараў і працэсу імпічменту Прэзідэнта, паведаміла ў час пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяркуем, што ёсць канстытуцыйныя падставы і аб'ектыўная неабходнасць вызначыць ролю Канстытуцыйнага суда ў выбарчым працэсе як Прэзідэнта, так і парламента. Прапануецца надзяліць Канстытуцыйны суд паўнамоцтвам праверкі канстытуцыйнасці выбараў", - сказала Наталля Карповіч.

Паводле яе слоў, таксама ёсць прапанова па пытанні заключэння КС аб выкананні ўстаноўленага парадку вылучэння абвінавачання ў выпадку пастаноўкі пытання аб зняцці Прэзідэнта з пасады ў сувязі з учыненнем дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства. "Канстытуцыйная камісія ўжо абмяркоўвала пытанне аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў ад парламента да Усебеларускага народнага сходу адносна імпічменту, гэта значыць магчымага зняцця з пасады Прэзідэнта па названых падставах. Прапануецца ўпаўнаважыць Канстытуцыйны суд выносіць заключэнне аб канстытуцыйнасці працэсу імпічменту Прэзідэнта", - адзначыла намеснік старшыні КС.

Сёння праходзіць шостае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца канстытуцыйныя палажэнні аб судовай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі