Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2025, 06:30

Крутой: у кожнай беларускай сям'і захоўваюць памяць аб сваіх героях 

Дзмітрый Крутой
Дзмітрый Крутой
22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у Брэсце прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што Брэсцкая крэпасць з'яўляецца сакральным месцам для беларускага народа, сакральная і дата 22 чэрвеня. У час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці. Нават праз пакаленні памяць аб іх жывая. 

"Прыйшло ўжо новае пакаленне, моладзь, людзі, якія не так востра адчуваюць гэтыя падзеі з прычыны таго, што няма жывых сведкаў. У нас у Беларусі засталося толькі 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але тым не менш, у кожнай беларускай сям'і ёсць памяць аб сваіх героях.Мы стараемся ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, рыхтаваць па-асабліваму", -  адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Ён расказаў, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы намечана распрацоўка маштабнай канцэпцыі па рэканструкцыі тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. "Гэта запатрабуе і часу, і сур'ёзных рэсурсаў. Мы хочам прывесці гэта месца не тое, што ў парадак (яно і так знаходзіцца фактычна ва ўзорным стане), але надаць яму новае гучанне з улікам усіх сучасных патрабаванняў. Таму што апошнія мерапрыемствы, прысвечаныя ў тым ліку 80-годдзю Перамогі, паказалі, што моладзі цяпер патрэбны сучасныя формы падачы інфармацыі, у тым ліку гістарычнай інфармацыі, больш інтэрактыўных нейкіх рэчаў", - звярнуў увагу Дзмітрый Крутой. Прадстаўнікі Беларусі разам з калегамі з Расіі вывучаюць тэндэнцыі, якія элементы дазволяць яшчэ больш прасякнуцца духам эпохі і гераічных падзей, якія перажыла цытадэль над Бугам. "У гэтым годзе наша крэпасць-герой адзначае 60-годдзе прысваення гэтага высокага статусу, з'яўляючыся фактычна адзіным у свеце такім месцам. Гэта для нас, для беларусаў, таксама асаблівая адказнасць, каб захаваць і ўвекавечыць памяць і той подзвіг, які тут здзейснены", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0- 

Фота Віялеты Южаковай, Леаніда Шчаглова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі