15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спробы перапісаць нашу гісторыю сталі яшчэ больш лютымі, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пасля 2020 года спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі з боку і нашай збеглай апазіцыі, і заходніх палітыкаў. Барацьба за захаванне нашага гістарычнага мінулага, на жаль, з'яўляецца не менш важнай і не менш вострай, чым эканамічнае процістаянне, інфармацыйная барацьба або нават недзе ваенная. Ідзе барацьба за розумы. Таму задача нашага савета, у які ўваходзяць вядучыя гісторыкі, грамадскія работнікі, якія займаюцца гістарычнымі даследаваннямі - аператыўна рэагаваць на ўсялякія правакацыі, фэйкі, якія льюцца на нашу краіну штодзённа. І прадаўжаць захоўваць гэту цвёрдую лінію - наша асноўная задача", - падкрэсліў Дзмітрый Крутой.
Цяпер ідзе работа над планам мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ён распрацоўваецца таксама з улікам вопыту правядзення 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Стаіць задача - не канцэнтраваць усё ў Мінску, больш яркіх, знакавых мерапрыемстваў правесці ў кожнай вобласці. "Безумоўна, мы будзем прыцягваць нашых міжнародных партнёраў, - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - У хуткім часе адбудзецца Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Там гэта тэма таксама будзе абмяркоўвацца - як і якія мерапрыемствы нам з Расійскай Федэрацыяй у рамках Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы правесці, прафінансаваць у наступным годзе. Адпаведны пералік заявак ужо ёсць. Трэба іх уважліва вывучыць і прааналізаваць".-0-