Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2022, 13:33

Крутой расказаў, як выкананне саюзных праграм паўплывае на жыццё звычайных беларусаў і расіян

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкананне саюзных праграм толькі ўмацуе Беларусь і Расію. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Галіновыя саюзныя праграмы, рэалізацыяй якіх цяпер займаюцца Беларусь і Расія, хоць і называюцца складана, але непасрэдна закранаюць дабрабыт звычайных беларусаў і расіян.

"Нават пагадненне па ўскосных падатках у канчатковым выніку будзе датычыцца вельмі вялікага пласта людзей, таму што ў пагадненні па ўскосных падатках зашыта праблема атрымання зваротнага акцызу нашымі НПЗ. Гэта праблема падатковага манеўру ў нафтаперапрацоўцы Расіі, з якой мы б'ёмся па сутнасці з 2014 года. А там ужо эфект раздзяляецца на дзве часткі. Гэта эфект для бюджэту: бюджэт атрымае дадатковыя рэсурсы - гэта магчымасць павышэння зарплат і пенсій. І праблема вырашаецца для нашых НПЗ - гэта занятасць і плюс усе сумежнікі, скажам так", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках - падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) і акцызах быў падпісаны Беларуссю і Расіяй 3 кастрычніка. Цяпер, паводле слоў пасла, ідзе тэхнічная работа, бакі займаюцца стварэннем наднацыянальнага падатковага органа, які і будзе кантраляваць усе гэтыя працэсы.

Яшчэ адзін яскравы прыклад - адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй. Так, вырашыць гэта пытанне хутка, на жаль, нельга, але краіны прыкладаюць для гэтага ўсе намаганні. У верасні 2021 года Беларусь і Расія перайшлі на зніжаныя тарыфы для роўмінгавых абанентаў. "Работа яшчэ не закончана. Цяпер два нашы рэгулятары робяць новую дарожную карту, працуючы з аператарамі. Складанасць у тым, што аператары ж усе прыватныя, таму пакуль іх усадзіш разам за стол перагавораў... У кожнага свае бізнес-інтарэсы, але задача зразумелая", - сказаў пасол.

Развіццё мытнага супрацоўніцтва, укараненне сістэмы прасочвальнасці грузаў дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы гандлю сельгаспрадукцыяй. "Усе людзі, якія заняты ў такім сектары, таксама гэта адчуюць, - лічыць Дзмітрый Крутой. - Трапіць на расійскі рынак стане прасцей. Менш перашкод, ручнога кантролю і больш магчымасцей".

Беларусь і Расія таксама маюць намер праводзіць адзіную прамысловую палітыку, сумесна займацца праектамі ў мікраэлектроніцы. У хуткім часе павінна вырашыцца пытанне з кабатажнымі перавозкамі.

"Па кожнай праграме даложана Прэзідэнту. Было прынцыповае рашэнне, што калі нешта некага не задавальняе, мы гэта туды не цягнем. Гэта пазіцыя і нашага Прэзідэнта, і Прэзідэнта Расіі. Таму ніякіх псеўдапалітычных рознагалоссяў цяпер у гэтых праграмах няма. А калі ў нас будзе моцная эканоміка, адзіная эканамічная прастора, то наш суверэнітэт ад гэтага толькі ўзмоцніцца", - падкрэсліў пасол Беларусі.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі