Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2020, 14:48

Крутой правядзе 26 лістапада асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой 26 лістапада правядзе стацыянарны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамляе БЕЛТА.

Ён пачнецца ў 10.00 у прыёмнай грамадзян па адрасе г.Мінск, вул.Кірава, 43 на падставе папярэдняга запісу.

Для выяўлення актуальных праблем жыццезабеспячэння насельніцтва, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння, Адміністрацыя Прэзідэнта прадаўжае працаваць са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя формы такога ўзаемадзеяння, якія ўключаюць стацыянарныя і выязныя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэгіёнах, а таксама правядзенне прамых тэлефонных ліній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі