
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
8 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 8 лютага наведаў пасольства Турцыі ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
Дзмітрый Крутой пакінуў запіс у кнізе спачуванняў, адкрытай у сувязі з землетрасеннем, якое адбылося на паўднёвым усходзе Турцыі і прывяло да шматлікіх ахвяр.
"Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых, а пацярпелым пажадаў хутчэйшага выздараўлення", - адзначылі ў прэс-службе.-0-