Сцяг Панядзелак, 20 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2025, 17:36

Крутой азнаёміўся з ходам рэалізацыі інавацыйнага праекта на ААТ "Зеніт-БелОМА"

20 студзеня, Вілейка /Кар. БЕЛТА/. З 2022 года ў Вілейцы на прадпрыемстве ААТ "Зеніт-БелОМА" рэалізуецца інавацыйны праект па вытворчасці прыцэльнай тэхнікі і аўтакампанентаў як для патрэб рэспублікі, так і для экспартных мэт. З ходам рэалізацыі праекта ў рамках рабочай паездкі ў Вілейскі раён азнаёміўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ААТ "Зеніт-БелОМА" спецыялізуецца на выпуску аптычнай прадукцыі грамадзянскага і двайнога прызначэння, вагавымяральнага абсталявання, вузлоў і дэталей для камплектацыі аўтамабіляў.

За студзень - лістапад 2024 года на прадпрыемстве выраблена прадукцыі на суму Br48,3 млн, або 118,8 працэнта да ўзроўню 2023 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі - 26,9 працэнта. Асноўныя рынкі збыту - Расія, Сербія, Азербайджан.

У рамках наведвання прадпрыемства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі азнаёміўся з вытворчасцю, на якой цяпер рэалізуецца інавацыйны праект "Арганізацыя вытворчасці інавацыйных вырабаў прыцэльнай тэхнікі і аўтакампанентаў для патрэб Рэспублікі Беларусь, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа", уключаны ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У рамках праекта пачата вытворчасць новых аптычных прыбораў і аўтакампанентаў для велікагрузнай тэхнікі. Прадукцыя будзе адгружацца на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь, а таксама ў краіны Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу, у Сербію.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павялічыць выручку прадпрыемства ў два разы, экспарт - у тры разы. Рэнтабельнасць продажаў складзе больш за 12 працэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі