Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2024, 16:55

Крутой: аперацыя "Баграціён" і пераможнае шэсце Чырвонай Арміі залажылі трывалы фундамент суверэнітэту Беларусі

1 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Аперацыя "Баграціён" залажыла трывалы фундамент суверэнітэту Беларусі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой на адкрыцці часовай экспазіцыі "Вызваленне Беларусі" на ВДНГ у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сімвалічна, што гэта мерапрыемства праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пераможнае шэсце Чырвонай Арміі і паспяховае завяршэнне наступальнай стратэгічнай аперацыі "Баграціён" залажылі трывалы фундамент нашага суверэнітэту. Выбар адзначаць гэта свята ў дзень выгнання акупантаў сведчыць аб гістарычнай памяці беларускага народа і пераемнасці пакаленняў", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У гэтым годзе ў Беларусі шырока адзначаецца 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. "На працягу многіх вякоў нашы продкі адважна змагаліся з заваёўнікамі, не пакараліся захопнікам і залажылі наш генетычны код. Кіруючыся патрыятычнымі пачуццямі, у самыя цяжкія перыяды сваёй гісторыі беларускі народ з'ядноўваўся перад знешнімі пагрозамі, праяўляючы бяспрыкладную мужнасць і гераізм у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы", - адзначыў ён.

"Так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыя не ведае больш маштабнага супраціўлення заваёўнікам, чым барацьба беларускага народа супраць германскіх занявольнікаў. Насельніцтва Беларусі не прымірылася з агрэсарамі. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму, патрыятычны рух супраць захопнікаў пашыраўся, прымаў больш эфектыўныя арганізаваныя формы і выкарыстоўваў разнастайныя метады барацьбы", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён канстатаваў, што кожная вобласць Беларусі мае сваю гераічную гісторыю, і гэта знайшло адлюстраванне ў прадстаўленай экспазіцыі. "Гомельская зямля дала пачатак пераможнаму шэсцю Чырвонай Арміі і першай была вызвалена ад акупантаў. Мы памятаем легендарную абарону і вызваленне Магілёва, кровапралітныя баі на Гродзеншчыне. Віцебшчына, з яе ляснымі нетрамі і балотамі, праславілася партызанскім рухам. На вызваленай партызанамі тэрыторыі была адноўлена савецкая ўлада, якая захоўвалася аж да прыходу Чырвонай Арміі. Легендарныя "Суражскія (Віцебскія) вароты", праз якія на вялікую зямлю ішлі мірныя жыхары, навабранцы, пераганялі жывёлу, вывозілі збожжа, тут жа партызаны атрымлівалі зброю, праходзілі армейскія дыверсійна-разведвальныя групы, - толькі адна са слаўных старонак гэтага доблеснага летапісу мужнасці і адвагі. Мінскае антыфашысцкае падполле - буйнейшае з гарадскіх у Еўропе, стала сімвалам самаадданасці і самаахвяравання ў імя свабоды. За праяўленыя масавыя гераізм і мужнасць у барацьбе супраць агрэсараў Мінску было прысвоена ганаровае званне "Горад-герой". Брэсцкая крэпасць атрымала званне "Крэпасць-герой", - сказаў Дзмітрый Крутой.

"З першых дзён вайны сярод змагароў з ворагам былі і беларускія пісьменнікі і паэты. Многія пайшлі на фронт або ў партызанскія атрады. Іх творчасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзяляецца нямала ўвагі на прадстаўленай экспазіцыі", - звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Часовая экспазіцыя "Вызваленне Беларусі", падрыхтаваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, разгарнулася ў выставачным павільёне "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ. Праект знаёміць з асноўнымі этапамі баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Работа часовай экспазіцыі прадоўжыцца на ВДНГ да 4 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі