Дзмітрый Крутой
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збеглыя, якія знаходзяцца за мяжой, выкарыстоўваюць моладзь, каб раскручваць у грамадстве тэму магчымага прыбыцця ў Беларусь мігрантаў. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.
Карэспандэнт Першага інфармацыйнага тэлеканала спытала Дзмітрыя Крутога, каму, на яго думку, выгадна бударажыць беларускае грамадства на тэму страхаў аб прыбыцці мігрантаў.
"Гэта, відавочна, выгадна нашай збеглай апазіцыі, - сказаў Дзмітрый Крутой. - Яны, безумоўна, адарваны ад усіх рэалій, якія адбываюцца ў краіне, і любую гарачую тэму спрабуюць (падаць. - Заўвага БЕЛТА) у стылі безразважных фэйкаў, якія сёння асабліва ярка бачны ў тым ліку і на прыкладзе ўкраінскага крызісу. Гэта ж мадэль інфармацыйнай прапаганды выкарыстоўваецца і ў адносінах да Беларусі".
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што з 2020 года ў беларусаў ужо ёсць не толькі пэўны імунітэт, але і пэўныя ўласныя напрацоўкі, як процістаяць такім фэйкам.
"Дрэнна, што яны спрабуюць выкарыстоўваць для давядзення ўсіх гэтых безразважных наратываў маладых людзей, якія, быццам бы, з аднаго боку, не вельмі разумеюць, пра што размова. А з другога - наогул не ўсведамляюць адказнасць, пад якую трапляюць, і падстаўляюцца, падхопліваючы гэтыя нібыта гарачыя тэмы, якія дазваляюць Telegram-каналы або TikTok накручваць з дапамогай дадатковых праглядаў. Яны (моладзь. - Заўвага БЕЛТА) не разумеюць, якую шкоду на самай справе наносяць".-0-