ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 11:47

Крупко: у Гомельскай вобласці пашпарты гатоўнасці цеплакрыніцы і спажыўцы атрымалі да 1 верасня

Іван Крупко. Фота з архіва
Іван Крупко. Фота з архіва

22 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці пашпарты гатоўнасці ўсе цеплакрыніцы і цепласпажыўцы атрымалі да 1 верасня. Такую інфармацыю прывёў сёння старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на пасяджэнні выканкама аб гатоўнасці арганізацый рэгіёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2022-2023 гадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у пасяджэнні прымае міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Іван Крупко адзначыў, што вобласць загадзя рыхтуе аб'екты да асенне-зімовага перыяду. "Усе суб'екты выканалі комплекс неабходных рамонтна-прафілактычных работ. Афармленне галоўных падагульняючых дакументаў - пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і спажыўцоў - завяршылася 1 верасня", - удакладніў ён.

"Гомельская вобласць з'яўляецца прыкладам у рамках падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду і атрыманні пашпартоў гатоўнасці як спажыўцоў цеплавой энергіі, так і цеплакрыніц. Гэта трэба сапраўды адзначаць", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.

Паводле слоў губернатара, учора, 21 верасня, было накіравана рэкамендацыйнае пісьмо ў раёны: пры існуючых умовах надвор'я ўключыць ацяпленне ва ўстановах сацыяльнай сферы з сённяшняга дня. "Дзеці, пажылыя людзі, пацыенты ў бальніцах не павінны пакутаваць ад холаду. Гэтым катэгорыям - асаблівая ўвага", - сказаў кіраўнік вобласці. Ён дадаў, што службам неабходна кантраляваць сітуацыю і быць гатовымі да ўключэння і ў жылым фондзе.

Асобна губернатар звярнуў увагу на правядзенне капітальных рамонтаў жылых дамоў, стварэнне неабходнага запасу паліва для насельніцтва, прывядзенне ў парадак тэрыторый пасля рамонту цеплатрас і іншыя моманты, якія важна ўлічыць пры падрыхтоўцы да зімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі