24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабны праект па будаўніцтве каналаў для арашэння палёў прапрацоўваюць у Гомельскай вобласці. Аб гэтым расказаў у эфіры тэлеканала СТБ старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, паведамляе БЕЛТА.
Іван Крупко адзначыў, што ідэя не новая. У Савецкім Саюзе да яе падступалі, пабудавана Днепра-Брагінскае вадасховішча. "Ідэя была такая: узяць помпавай станцыяй ваду, калі ідзе раставанне снегу, падымаецца вышыня Дняпра, запампаваць у вялікае сховішча і потым арашаць зямлю. Фактычна ў 1989-1990 гады праект пачаўся. Пабудавана вялікая станцыя, на 50 млн куб.м. Праведзена на сённяшні дзень глыбокая рэвізія. Рабочая станцыя, рабочае вадасховішча. У сістэме ўсё працуе, але не зроблена самая галоўная частка: не выбудаваны да канца каналы, якія могуць арашаць палі вільгаццю. Проста трэба завяршыць гэты праект", - растлумачыў Іван Крупко.

Паводле слоў старшыні аблвыканкама, у Гомельскай вобласці раз у дзесяць гадоў здараюцца сур'ёзныя падтапленні, чатыры разы за пяць гадоў тут сутыкаліся з моцнымі засухамі. У выніку няхваткі вільгаці ўсе работы зводзіць на нішто. "Гэтыя 55 мільёнаў кубоў вады - магчымасць арасіць ад 11 тыс. да 15 тыс. гектараў зямлі. Калі проста параўнаць з гэтым годам: больш-менш раўнамерная вільгаць дала магчымасць у два, а недзе і ў тры разы павялічыць ураджайнасць збожжавых. Гэта датычыцца Лоеўскага, Брагінскага і Рэчыцкага раёнаў", - дадаў Іван Крупко.
Гомельскі аблвыканкам прапрацаваў перадпраектную дакументацыю. Кошт праекта ацэньваецца на суму каля Br175 млн. "Прэзідэнту была ўнесена такая прапанова. Не проста галаслоўна - давялося вывучыць работу меліяратараў, якія працавалі яшчэ ў савецкі час, паглядзець старыя карты і, адштурхваючыся ад гэтага, зрабіць перадпраектную дакументацыю, як мы бачым", - сказаў Іван Крупко.
Пасля таго, як тэма прагучала на нядаўняй нарадзе з удзелам Прэзідэнта, ад пасольства Беларусі ў Кітаі паступіла прапанова вывучыць вопыт адной з правінцый КНР, дзе ёсць сур'ёзныя напрацоўкі па кіраванні воднымі рэсурсамі з улікам вызначэння вільготнасці зямлі, стварэння вільгаці пад канкрэтную культуру і дазіраванне, яе правільнае размеркаванне. У бліжэйшы дні гэтыя пытанні плануецца разгледзець у рамках відэаканферэнцыі з прыцягненнем профільных спецыялістаў.
Магчымыя тэрміны рэалізацыі праекта з улікам - каля 36 месяцаў.-0-