Фота з архіва
18 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая адбылася ў жылым доме на вул.Косарава ў Гомелі, працуе кругласутачная прамая лінія, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім гарвыканкаме.
Людзі, якія маюць патрэбу ў кансультацыі і дапамозе, могуць звярнуцца па тэлефоне (0232) 51-25-52. Акрамя гэтага, пытанні можна накіроўваць у чат-бот @Gorod_Gomel_bot.
"Службы будуць аператыўна рэагаваць на кожны зварот", - падкрэслілі ў гарвыканкаме.
Як паведамлялася, 17 снежня ў абласным цэнтры на вул.Косарава абвалілася некалькі перакрыццяў у адным з пад'ездаў 10-павярховага дома. Паводле папярэдніх даных, абвальванне адбылося ў выніку выбуху газапаветранай сумесі ў кватэры на сёмым паверсе.-0-