Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 18:32

Краўчанка: балюча і страшна бачыць, што адбываецца ў нас у краіне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Балюча і страшна бачыць, што адбываецца ў нас у краіне, заявіла ў эфіры "Беларусь 1" старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" Таццяна Краўчанка, паведамляе БЕЛТА.

"Балюча бачыць, што адбываецца ў нас у краіне, вельмі крыўдна за ўсіх і нават страшна. Асабліва за дзяцей, якія трапляюць у такую сітуацыю. Хоць мы вельмі прасілі, каб бацькі нейкім чынам пасадзейнічалі, каб іх дзеці не выходзілі ў гэты час на вуліцу, каб не трапляць у гэты кругаварот. Беспарадкі ўчыняюць тыя, каму абсалютна абыякава, што ў нас будзе ў краіне, і ўцягваюць у гэты вір усіх тых, хто нават не хацеў выйсці на плошчу і трапіць у гэту сітуацыю", - сказала Таццяна Краўчанка.

Старшыня аб'яднання заклікала людзей да разважлівасці. "Усё гэта робіцца наўмысна, каб прывесці нашу краіну ў незразумелы стан. Гэта нават не ўкладваецца ў галаве, як у нас у Беларусі магло такое здарыцца", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі