Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2025, 09:40

Красавік абнавіў месячныя рэкорды. Дзе ў Беларусі было цяплей за ўсё

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Красавік радуе беларусаў летнім цяплом. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі, дзе ў Беларусі на мінулым тыдні абноўлены месячныя рэкорды.

"У перыяд з 11 па 20 красавіка максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 18 красавіка на станцыі Брэст і склала плюс 28,2 градуса. Абноўлены значэнні абсалютнага красавіцкага максімуму тэмпературы паветра на станцыях Езярышча і Верхнядзвінск - 27 і 27,9 градуса адпаведна", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У 2024 годзе на станцыі Езярышча фіксавалася 26,8 градуса, у Верхнядзвінску ў 1950 годзе - 27,2 градуса.

Тэмпературныя рэкорды дня пабіты ў многіх гарадах Беларусі, і 22 красавіка, хутчэй за ўсё, таксама не стане выключэннем. Паводле прагнозаў, паветра прагрэецца да 23-29 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі