Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2018, 15:59

Краіны "Усходняга партнёрства" ў 2020 годзе падпішуць пагадненне па гарманізацыі тарыфаў на роўмінг

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны "Усходняга партнёрства" да канца 2020 года падпішуць пагадненне па гарманізацыі тарыфаў на роўмінг. Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў Мінску ў час чарговага раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў "Усходняга партнёрства", паведаміў журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы прынялі рашэнне, што да канца гэтага года будзе выпрацавана дарожная карта краін "Усходняга партнёрства" і да канца 2020 года будзе падпісана пагадненне па гарманізацыі цэн на роўмінгавыя паслугі ў нашых краінах", - растлумачыў Сяргей Папкоў.

Міністр звярнуў увагу, што Еўрасаюз вырашаў гэта пытанне 10 гадоў. "Сказаць, што гэта будзе заўтра і адразу ўсё танней, - мы аб гэтым не гаворым. Мы гаворым аб тым, што паступова роўмінгавыя тарыфы максімальна зблізім з нацыянальнымі тарыфамі ўнутры краіны", - удакладніў ён.

Пры гэтым важна будзе знайсці баланс інтарэсаў мабільных аператараў, каб яны маглі развівацца і інвесціраваць у развіццё новых тэхналогій, і простых грамадзян, лічыць Сяргей Папкоў.

У сваю чаргу старшыня Нацыянальнай камісіі па пытаннях рэгулявання сувязі і інфарматызацыі Украіны Аляксандр Жыватоўскі растлумачыў, што на падставе падпісанага пагаднення ў 2020 годзе краіны "Усходняга партнёрства" змогуць пачаць перагаворы для заключэння аналагічнага пагаднення з краінамі Еўрапейскага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі