Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2021, 12:53

Краіны СНД скаардынуюць падыходы на міжнароднай арэне для процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў прайшлі кансультацыі інфармацыйных службаў міністэрстваў замежных спраў краін СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі і практычным вопытам па інфармацыйным суправаджэнні значных унутры- і знешнепалітычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў краінах Садружнасці, і ўзаемадзеянні са СМІ ў сучасных умовах, намецілі крокі па інфармацыйным забеспячэнні значных падзей на прасторы СНД.

Асобнай тэмай кансультацый стала каардынацыя падыходаў на міжнародных пляцоўках у кантэксце процідзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Прадстаўнікі інфармацыйных службаў абмеркавалі магчымасці рэагавання на распаўсюджванне заведама непраўдзівай інфармацыі, разгледзелі перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку ў розных фарматах абмену вопытам, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі