Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2018, 20:00

Краіны СНД скаардынуюць міждзяржаўныя адносіны ў галіне фундаментальных даследаванняў

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта пагаднення аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 15-16 лістапада ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Дакумент распрацаваны Саветам па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі краін Садружнасці. Яго мэта - вызначэнне асноўных напрамкаў, форм і механізмаў узаемадзеяння краін СНД у галіне фундаментальных даследаванняў, садзейнічанне развіццю доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў навуковай сферы.

"Інтэграцыйныя працэсы ў сферы навукі атрымалі на прасторы Садружнасці шырокае развіццё. Разам з тым прававая база супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне фундаментальных даследаванняў, па сутнасці, знаходзіцца на стадыі фарміравання. Існуе шэраг праблемных пытанняў, звязаных з адсутнасцю прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва, фінансаваннем сумесных праграм і праектаў, стымуляваннем маладых навуковых кадраў, размеркаваннем правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, атрыманыя ў выніку рэалізацыі сумесных праграм і праектаў фундаментальных даследаванняў, а такім чынам, існуе аб'ектыўная неабходнасць у мабілізацыі намаганняў для распрацоўкі аптымальных шляхоў іх вырашэння", - адзначылі ў прэс-службе.

Прыняцце праекта пагаднення будзе садзейнічаць фарміраванню агульнай навуковай прасторы і цэласнага механізма супрацоўніцтва ў галіне навуковай дзейнасці краін Садружнасці, развіццю навукова-тэхнічнага патэнцыялу арганізацый, якія працуюць у галіне фундаментальнай навукі, аб'яднанню навукова-даследчых структур і асобных вучоных, у тым ліку маладых кадраў, для ажыццяўлення перспектыўных даследчых праграм і праектаў, удасканаленню механізмаў фінансавання міждзяржаўных навуковых праектаў, а такім чынам, павышэнню ўзроўню канкурэнтаздольнасці навуковай сферы і ў цэлым дзяржаў СНД на сусветным рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі