Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 14:59

Краіны СНД атрымаюць расійскую вакцыну ад COVID-19 у першую чаргу - Мацвіенка

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД змогуць атрымаць расійскую вакцыну ад COVID-19 у ліку першых пасля пачатку масавай вакцынацыі ў РФ. Аб гэтым заявіла спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на пасяджэнні Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД, паведамляе ТАСС.

"У Расіі ўжо зарэгістраваны дзве вакцыны - "Спадарожнік V" і "Эпіваккарона". На падыходзе трэцяя вакцына. Хачу адзначыць, што пасля пачатку масавай вакцынацыі ў Расіі нашы партнёры па СНД змогуць атрымаць расійскі прэпарат у ліку першых, цяпер прыкладаюцца ўсе намаганні для нарошчвання вытворчасці вакцын", - сказала Валянціна Мацвіенка.

Паводле даных на 27 лістапада, колькасць заражаных каранавірусам у Расіі за суткі ўзрасла на 27 543, агульная колькасць інфіцыраваных павялічылася да 2 215 533. Усяго выздаравелі 1 712 174 чалавекі, памерлі 38 558 пацыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі