Фота КДК
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі прыняла ўдзел у ІХ пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
Удзельнікі пасяджэння, якое адбылося ў Душанбэ (Таджыкістан), падзяліліся вопытам барацьбы з карупцыяй у сваіх краінах, абмеркавалі пытанні ўдасканалення мадэльнага антыкарупцыйнага заканадаўства, а таксама напрамкі ўзаемадзеяння Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі, Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў і Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД.
Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю, які ўзначальваў беларускую дэлегацыю - дырэктар ДФР Андрэй Самбук прадстаўляў на форуме Каардынацыйны савет кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў (КСОПР) дзяржаў - удзельніц СНД. Цяпер кіраўнік ДФР з'яўляецца старшынёй КСОПР.
На палях форуму Андрэй Самбук правёў шэраг рабочых сустрэч: з дырэктарам Федэральнай службы па фінансавым маніторынгу Расійскай Федэрацыі Юрыем Чыханчыным, з дырэктарам Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан Сулаймонам Султанзадой.
На сустрэчах абмеркаваны напрамкі ўзаемадзеяння ў галіне барацьбы з карупцыяй у эканамічнай сферы, а таксама пытанні процідзеяння фінансаванню тэрарызму і экстрэмізму.-0-