ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2023, 18:42

Краіны СНД абмеркавалі ў Мінску супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.​ Сёння ў Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД на тэму "Пытанні кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы і атмасферы зацікаўленасці, адбыўся грунтоўны абмен думкамі па шырокім коле пытанняў кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання, у тым ліку прадухілення гонкі ўзбраенняў у космасе, супрацоўніцтва з арганізацыяй па забароне хімічнай зброі, біялагічнай бяспекі, ваенна-палітычнага вымярэння АБСЕ і кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе.

Мерапрыемства дазволіла намеціць шляхі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельніцамі СНД у галіне кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі