
30 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны АДКБ узгаднілі план правядзення ў 2023 годзе рэгіянальнай аперацыі па процідзеянні незаконнай міграцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў пасля пасяджэння міжнароднага штаба рэгіянальнай аперацыі АДКБ "Нелегал", якое прайшло пад старшынствам сакратара Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй, начальніка ГУПМ МУС Расіі генерал-лейтэнанта паліцыі Валянціны Казаковай.
"Прадстаўнікі нацыянальных штабоў дзяржаў - членаў арганізацыі абмеркавалі задуму аперацыі пад умоўнай назвай "Нелегал-2023" і ўзгаднілі тэрміны правядзення этапаў актыўных мерапрыемстваў у бягучым годзе. Акрамя таго, у ходзе пасяджэння разгледжаны і ўзгоднены пытанні ўзаемадзеяння ў працэсе аперацыі, вызначаны каналы сувязі і парадак абмену інфармацыяй", - сказаў прэс-сакратар.
У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх нацыянальных штабоў дзяржаў - членаў АДКБ па правядзенні аперацыі "Нелегал", а таксама супрацоўнікі Сакратарыята АДКБ і прадстаўнікі Каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранічнымі войскамі, Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц СНД, органаў дзяржаўнай бяспекі і фінансавага маніторынгу.-0-