Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2025, 17:24

Краіны АДКБ рыхтуюць сумесную антынаркатычную стратэгію на 2026-2030 гады

Фота з архіва
Фота з архіва
27 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы рыхтуюць сумесную антынаркатычную стратэгію на 2026-2030 гады. Яе праект быў прадстаўлены на Каардынацыйнай нарадзе галоўных нарколагаў дзяржаў - членаў АДКБ, што прайшла на тэрыторыі Ісык-Кульскай вобласці ў рамках старшынства Кыргызстана ў Арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АДКБ.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэндэнцыі развіцця наркасітуацыі ў зоне адказнасці АДКБ, а таксама абмяняліся статыстычнай і іншай інфармацыяй аб распаўсюджанасці захваральнасці і смяротнасці, звязанай з наркотыкамі, асабліва - у маладзёжным асяроддзі. "Азнаёміліся з праектам антынаркатычнай стратэгіі дзяржаў - членаў АДКБ на 2026-2030 гады, ходам падрыхтоўкі гэтага дакумента да зацвярджэння на чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі і праектам заявы Савета калектыўнай бяспекі АДКБ "Аб умацаванні супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі пагадзіліся, што прафілактычная дзейнасць у сферы купіравання пагроз, што зыходзяць ад незаконнага абароту наркотыкаў, патрабуе далейшага павышэння ўзроўню міжведамаснага і міжнароднага супрацоўніцтва. Быў абмеркаваны станоўчы вопыт у галіне лячэння і рэабілітацыі нарказалежных, новыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць наркалагічную дапамогу, праблемы скрынінгу фактараў ужывання псіхаактыўных рэчываў, матывацыйнага кансультавання і маршрутызацыі, а таксама пытанні прэвентыўнай антынаркатычнай работы ў сферы адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі наркалагічных службаў дзяржаў - членаў АДКБ, профільных падраздзяленняў міністэрстваў адукацыі, органаў унутраных спраў краін АДКБ, супрацоўнікі спецыялізаваных міжнародных арганізацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі