Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 кастрычніка 2022, 09:29

Кожны год амаль 2,4 тыс. чалавек павышаюць кваліфікацыю ў РІПК Мінпрацы і сацабароны

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны святкуе 20-годдзе з дня заснавання, паведамляе БЕЛТА.

"Інстытут з'яўляецца своеасаблівай адукацыйнай інавацыйнай пляцоўкай, на якой у ходзе курсаў павышэння кваліфікацыі "абкатваюцца" практычна ўсе новаўвядзенні, якія распрацоўваюцца і ўкараняюцца ведамствам па розных напрамках дзейнасці", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Кожны год у РІПК павышаюць кваліфікацыю амаль 2,4 тыс. работнікаў сістэмы міністэрства, каля 50 чалавек атрымліваюць новую спецыяльнасць праз перападрыхтоўку. Як было адзначана, у РІПК сфарміраваны высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад.

"Высокі навукова-педагагічны патэнцыял, прафесіяналізм і творчы падыход да справы работнікаў інстытута даюць магчымасць укараняць прагрэсіўныя формы і метады навучання, забяспечваць якаснае навучанне кіруючых работнікаў і спецыялістаў галіны, развіваць кадравы патэнцыял сацыяльна-працоўнай сферы", - падкрэсліла Ірына Касцевіч.

З 2020 года ў інстытуце рэалізуецца дыстанцыйная форма навучання. Для слухачоў распрацаваны арыгінальныя мадэлі і электронны адукацыйны кантэнт, больш за 150 адукацыйных модуляў і модульных вучэбных адзінак. За гады работы навучальнай установы больш за 30 тыс. кіруючых работнікаў і спецыялістаў галіны павысілі сваю кваліфікацыю і каля 500 работнікаў атрымалі дыпломы аб перападрыхтоўцы па такіх спецыяльнасцях, як "сацыяльная работа", "эканоміка працы", "пенсійнае забеспячэнне", "кіраванне персаналам", "псіхалогія".

Акрамя таго інстытут навучае беспрацоўных прафесіям, якія з'яўляюцца запатрабаванымі на рынку працы. Такое навучанне прайшлі больш за 12 тыс. чалавек. На базе ўстановы больш за 700 грамадзян з інваліднасцю прайшлі курсы па асновах камп'ютарнай і фінансавай дасведчанасці. Навучанне было арганізавана таксама для больш як 15 тыс. слухачоў з ліку работнікаў пабочных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі