Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2020, 11:55

Кожны беларус у сярэднім выкідае амаль 30 кг пластыку штогод

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы штогод выкідаюць 280 тыс.т адходаў пластыку - гэта 29,4 кг на аднаго жыхара, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З гэтай колькасці адходы ўпакоўкі складаюць больш за 140,5 тыс. т, або 14,7 кг на аднаго жыхара. Толькі 97,2 тыс. т палімерных адходаў было сабрана і перапрацавана. "Забруджванне навакольнага асяроддзя пластыкам - адна з самых актуальных экалагічных праблем ва ўсім свеце. Паўсюль распаўсюджанне і рэзкае павелічэнне спажывання пластмасавых вырабаў, упакоўкі, тары, пакетаў, аднаразовага посуду і іншых пластыкавых тавараў прыводзіць да нязменнага штогадовага росту аб'ёмаў утварэння адходаў. Згодна з экспертнымі ацэнакамі, 36 працэнтаў пластыку, што выраблянцца ў свеце, - аднаразовая ўпакоўка. 96 працэнтаў такой ўпакоўкі адпраўляецца на сметнік ужо ў першы год свайго жыцця", - адзначылі ў Мінпрыроды.

У Беларусі прымаюцца меры для зніжэння ўтварэння адходаў пластыку. Рэалізуецца план мерапрыемстваў, накіраваны на паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную. У аб'ектах гандлю рознага фармату прадугледжана абавязковая наяўнасць безалкагольных напіткаў у шкляной тары, а таксама папяровых пакетаў, аднаразовага посуду і сталовых прыбораў з паперы, мінімізавана колькасць разнавіднасцей пластыкавых пакетаў і посуду з пластыку.

З 1 студзеня 2021 года ў аб'ектах грамадскага харчавання забаронена выкарыстоўваць і прадаваць некаторыя віды аднаразовага пластыкавага посуду: палачкі для размешвання напіткаў, кубкі, талеркі, трубачкі (саломінкі) для напіткаў, упакоўку (кантэйнеры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, бутэлькі), за выключэннем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі