Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2024, 13:33

Косінец: УНС працуе над стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2025-2040 гады
 

Аляксандр Косінец
Аляксандр Косінец
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход працуе над Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025-2040 гады. Аб гэтым паведаміў намеснік Старшыні УНС Аляксандр Косінец на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Аляксандру Косінцу ордэн Айчыны ІІІ ступені. Прымаючы ўзнагароду, ён падзякаваў кіраўніку дзяржавы за высокую ацэнку яго працы: "Амаль 30 гадоў я працую пад кіраўніцтвам Аляксандра Рыгоравіча. За гэтыя гады - стварэнне, творчасць, развіццё, інавацыі... Беларускім народам пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта пабудавана незалежная суверэнная дзяржава". Ён падкрэсліў, што ў Беларусі рэалізаваны шэраг важнейшых дзяржаўных праграм, якія далі магчымасць краіне выйсці на самыя высокія пазіцыі ў свеце. Напрыклад, па забеспячэнні харчовай бяспекі. Беларусь знаходзіцца ў ліку краін з самымі нізкімі паказчыкамі мацярынскай і дзіцячай смяротнасці. "За 30 гадоў краіна стала і ядзернай, і біяіндустрыяльнай, і магутнай касмічнай дзяржавай", - канстатаваў намеснік старшыні УНС.
"Усё пералічыць немагчыма. 30 гадоў у гісторыі дзяржавы - гэта імгненне. Але якое яно значнае для нашай краіны! - прадоўжыў ён. - Гэта наша памяць, наш абавязак, падзяка нашым бацькам, дзядам, прадзедам, якія адстаялі незалежнасць, аднавілі з руін нашу краіну ў пасляваенны перыяд, заклалі магутны эканамічны фундамент, які мы сёння рэканструюем, мадэрнізуем, будуем постіндустрыяльнае грамадства".

Паводле яго слоў, УНС працуе над Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025-2040 гады. "Галоўная мэта - чалавечы капітал, здольны пабудаваць лічбавую эканоміку, забяспечыць нацыянальную бяспеку, - растлумачыў намеснік старшыні УНС. - Вельмі складаны перыяд мы перажываем. Але трэба за 15 гадоў падвоіць ВУП, каб нашы нашчадкі жылі ў міры, дабрабыце і бяспецы".

"Мы разам зробім усё магчымае і немагчымае ў імя моцнай і працвітаючай нашай Радзімы - Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі