Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 16:18

Косінец прапанаваў змяніць у праекце Канстытуцыі парадак фарміравання УНС

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец прапанаваў змяніць у праекце Канстытуцыі парадак фарміравання Усебеларускага народнага сходу, у прыватнасці выбрання дэпутатаў мясцовых Саветаў для ўдзелу ва УНС. З такой ініцыятывай ён выступіў на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у праекце Канстытуцыі прапануецца выбіраць дэпутатаў мясцовых Саветаў для ўдзелу ва УНС на пасяджэннях Мінскага гарадскога і абласных Саветаў дэпутатаў. Аднак Аляксандр Косінец прывёў простыя матэматычныя разлікі, зыходзячы з якіх зразумела, што такія выбары стануць фармальнымі. Калі выказаць меркаванне, што на УНС павінны быць выбраны каля 900 дэлегатаў (акрамя тых, хто па статусе будзе прымаць удзел у сходзе), то мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны выбраць у сярэднім па 128 чалавек у кожным з сямі рэгіёнаў.

Гэта, па сутнасці, ператворыцца ў механічную працэдуру і страціцца сэнс усенароднага выбрання гэтых людзей, лічыць Аляксандр Косінец. "Любы сёння можа задаць пытанне: а я магу стаць членам УНС? Адкажам: так. А ён задасць другое пытанне: як я магу вылучыцца, хто мяне выбера і дзе? Адказу мы не можам атрымаць", - адзначыў памочнік Прэзідэнта.

Ён прапанаваў адрэгуляваць канкрэтныя палажэнні аб фарміраванні УНС у законе. Яго прапанова - выбіраць дэлегатаў на ўзроўні раённых Саветаў дэпутатаў. Тады атрымаецца па 4-5 чалавек на раён.

"Гэта пытанне не закрыта, як ніводнае пытанне не закрыта, - адрэагаваў на гэту прапанову кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. - На тое яна і Канстытуцыйная камісія, каб далей працаваць. І ўсенароднае абмеркаванне пройдзе. Гэта будзе адкрытае пытанне, пакуль не сфарміруецца праект і не будзе на стале ў Прэзідэнта, які ўнясе праект на рэферэндум. Тое, што Аляксандр Мікалаевіч тут выказаў, цалкам магчыма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі