Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2024, 17:05

Косінец аб развіцці айчыннай навукі: трэба не проста ісці наперад, а бегчы

Аляксандр Косінец
Аляксандр Косінец
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навука ў Беларусі павінна не проста развівацца, а рабіць гэта апераджальнымі тэмпамі. Аб гэтым па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН заявіў журналістам намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу, доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае і самае галоўнае, што абазначана кіраўніком дзяржавы: навука - гэта лакаматыў, які рухае ўсё грамадства і дзяржаву да дасягнення пастаўленай мэты. Да 2030 года Беларусь павінна стаць моцнай працвітаючай краінай, якая забяспечыць нацыянальную бяспеку ў любых сітуацыях, у існуючай геапалітычнай абстаноўцы, - падкрэсліў ён. - У сувязі з гэтым нам неабходна як ніколі не проста ісці, а бегчы, каб за пяць гадоў забяспечыць эфектыўнае развіццё эканомікі па ўсіх без выключэння напрамках".

У час сустрэчы таксама ішла размова аб арганізацыі, структуры і кіраванні НАН. "Яна (структура Акадэміі навук. - Заўвага БЕЛТА) вельмі грувасткая, шматлікая, змяшчае структуры, якія ў сваім складзе маюць значную колькасць. Напрыклад, кіраўніцтва справамі - 180 чалавек", - растлумачыў намеснік старшыні УНС.

Яшчэ адзін з напрамкаў у дзейнасці НАН, які, паводле слоў Аляксандра Косінца, неабходна ўдасканальваць, гэта імпартазамяшчэнне. Цяпер актуальна вытворчасць у лабараторных умовах, потым выраб доследна-прамысловых, серыйных вырабаў.

"На жаль, імпартазамяшчэнне ў выніку нязначнае. У сувязі з гэтым неабходна ў самы кароткі час дакладна разабрацца з усімі вырабамі, экспанатамі НАН і даць адказ на пытанне: яны падлягаюць маштабаванню або не, яны ліквідныя або не, ці будуць яны запатрабаваны насельніцтвам на ўнутраным рынку і ці магчыма іх экспартаваць, якую долю імпарту яны змогуць замясціць", - сказаў ён.
Гэтыя і іншыя праблемныя пытанні трэба будзе абмеркаваць у шырокім асяроддзі экспертаў і зацікаўленых з удзелам рабочай групы, і зрабіць гэта не кулуарна, а максімальна адкрыта. Такая задача пастаўлена Аляксандрам Лукашэнкам. "Трэба пачуць і НАН, і доказы з боку вучоных. У бліжэйшы час па даручэнні кіраўніка дзяржавы будзе праведзены сход НАН з удзелам акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, кіраўнікоў функцыянальных падраздзяленняў і рабочай групы. Гэта не значыць, што будзе сценка на сценку. Мы проста пачуем адзін аднаго і адпаведным чынам выпрацуем агульнае калегіяльнае меркаванне, каб працаваць сёння лепш, чым учора, а заўтра - лепш, чым сёння", - рэзюмаваў Аляксандр Косінец.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі