Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2020, 12:34

Конкурс дзіцячых малюнкаў на экатэматыку праходзіць у Беларусі

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку стартаваў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якое выступае арганізатарам.

Творчае спаборніцтва праводзіцца ў дзвюх узроставых групах - ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў. Кожная работа павінна суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка. У ім пазначаюцца ўстанова адукацыі, прозвішча, імя і ўзрост аўтара, паштовы адрас і кантактны тэлефон. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Конкурс праходзіць па 1 мая ў тры этапы. На першым (па 1 сакавіка) вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях. С 2 сакавіка па 1 красавіка выберуць лепшыя малюнкі на абласным узроўні. Вынікі конкурсу ў цэлым падвядуць 2 красавіка - 1 мая. У кожнай узроставай групе вызначаць тройку пераможцаў.

"Узнагароджванне пераможцаў першага этапу конкурсу праводзяць раённыя, гарадскія, гарадскія і раённыя, Мінскі гарадскі арганізацыйныя камітэты, другога - абласныя арганізацыйныя камітэты, трэцяга - рэспубліканскі арганізацыйны камітэт", - растлумачылі ў Мінпрыроды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі