ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2021, 12:40

Комплекснае мерапрыемства "Бяспека" пройдзе на чыгунцы 21-23 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чыгунцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Бяспека". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

"Нягледзячы на меры, якія прымаюцца па прафілактыцы няшчасных выпадкаў з грамадзянамі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у першым квартале 2021 года ў зоне аператыўнага абслугоўвання Мінскага АУСТ адбылося 4 выпадкі траўміравання грамадзян (2020 год - 2), у выніку якіх 1 чалавек траўміраваны і 3 загінулі. У большасці выпадкаў прычынай траўміравання стала невыкананне мер асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту (1 чалавек з ліку пацярпелых знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення)", - расказалі ў ГУУС.

Зыходзячы з гэтага, у перыяд з 21 па 23 красавіка будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Бяспека", накіраванае на папярэджанне фактаў гібелі і траўміравання людзей на чыгунцы і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах.

З мэтай устаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць гібелі і траўматызму грамадзян, для спынення парушэнняў правіл пераходу чыгуначных пуцей у названы перыяд супрацоўнікамі Мінскага АУС на транспарце плануецца ва ўзаемадзеянні з работнікамі ваенізаванай аховы і членамі добраахвотнай дружыны Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў па адпрацоўцы станцый, прыпыначных пунктаў і месцаў несанкцыянаванага пераходу чыгуначных пуцей на перагонах. Не застануцца без увагі і чыгуначныя пераезды, дзе будуць ажыццёўлены мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў правіл праезду праз чыгуначныя пераезды.

У сувязі з гэтым праваахоўнікі нагадваюць аб некаторых палажэннях Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У адпаведнасці з ч.4 арт.18.2. КаАП праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на чыгуначных пуцях у месцах, не прызначаных для іх перасячэння, з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і караецца штрафам у памеры да 2 базавых велічынь. Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правіл праезду чыгуначнага пераезду ў адпаведнасці з арт.18.10 КаАП прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь. У адпаведнасці з ч.1 арт.18.3. КаАП самавольны праезд у грузавым поездзе альбо пасадка ў поезд, або высадка з яго ў час руху, альбо праезд на падножцы або даху вагона, альбо самавольнае спыненне поезда без неабходнасці, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад 0,6 да 3 базавых велічынь.

Пазбегнуць трагедыі можа толькі строгае выкананне мер асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах транспарту. Неабходна памятаць, што катэгарычна забараняецца хадзіць па пуцях, пераходзіць пуць адразу пасля праходу поезда або перад блізкім поездам, падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для пераходу занятага пуці рухомым саставам, сыходзіць і садзіцца ў вагон на хаду поезда, знаходзіцца каля краю платформы, праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 м ад крайняй рэйкі. Забараняецца таксама на электрыфікаваных участках падымацца на кантактныя апоры і дах рухомага саставу, праязджаць праз чыгуначныя пераезды на забараняльны сігнал святлафора перад блізкім поездам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі