Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб кошце ў гэтым годзе пуцёвак у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Генадзь Балбатоўскі адзначыў, што ў гэтым годзе як кошт пуцёўкі, так і датацыя павялічацца прапарцыянальна ў рамках макраэканамічных паказчыкаў. "Сярэдні кошт пуцёўкі ў кругласутачны лагер складзе каля Br675, датацыя - Br285, гэта значыць яна пакрые больш за 40 працэнтаў кошту пуцёўкі", - расказаў ён.
Дырэктар таксама адзначыў, што ў лагерах з дзённым знаходжаннем сярэдні разліковы кошт складзе Br145, датацыя - Br120. "Гэта больш за 80 працэнтаў ад кошту пуцёўкі", - дадаў Генадзь Балбатоўскі.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе аздараўленне пройдуць амаль 400 тыс. дзяцей у дзіцячых лагерах рознага тыпу. Будуць працаваць каля 6 тыс. лагераў, з іх 1,5 тыс. - з кругласутачным знаходжаннем і каля 4,5 тыс. - з дзённым знаходжаннем.-0-