Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькі разоў у сезон дзіця можа атрымаць пуцёўку ў лагер з патанненнем, расказала ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Ірына Салаўёва.
"Кожнае дзіця мае права на працягу сезона аздаравіцца не толькі ва ўмовах загараднага адпачынку, але яшчэ і ў дзённым лагеры, а таксама ў дзевяцідзённым палатачным лагеры. Гэта значыць звычайнае дзіця можа атрымаць пуцёўку з патанненнем тройчы на працягу сезона. Лагеры з дзённым знаходжаннем у нас вельмі запатрабаваныя як альтэрнатыва загараднаму адпачынку", - расказала Ірына Салаўёва.
Намеснік начальніка прадстаўніцтва праінфармавала, што на падрыхтоўку лагераў да сезона ў гэтым годзе было расходавана больш як Br12,5 млн, Br2,5 млн з якіх выдзелены са сродкаў мінскага гарадскога бюджэту.

"Каб загарадныя лагеры, на базе якіх аздараўліваецца больш за палавіну нашых дзяцей, функцыянавалі, яны павінны быць падрыхтаваны да сезона, гэта значыць павінна быць абноўлена і ўдасканалена іх матэрыяльна-тэхнічная база. На гэта ў тым ліку выдзяляюцца грошы з рэспубліканскага бюджэту, аказваецца спонсарская дапамога, але асноўная доля сродкаў, якія ўкладзены ў падрыхтоўку лагераў, - гэта, вядома ж, сродкі ўласніка. У гэтым годзе ўласнікі ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы лагераў уклалі Br9,7 млн. Выдзеленыя сродкі выкарыстаны своечасова і эфектыўна. Гэта дало магчымасць на больш высокім узроўні выканаць усе работы па забеспячэнні камфортнасці і бяспекі, закупіць новае тэхналагічнае абсталяванне, мэблю, устанавіць гульнявое абсталяванне, прывесці ў парадак тэрыторыі і стварыць умовы для заняткаў фізкультурай і спортам", - адзначыла Ірына Салаўёва.-0-