Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 14 грамадскіх пошукавых аб'яднанняў, задзейнічаных ва ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Сяргей Корнеў у час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта непасрэдна грамадзяне нашай краіны, якія ў той ці іншай ступені зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі не толькі свайго раёна або вобласці, але і ў маштабах усёй рэспублікі. Яны дапамагаюць нам ва ўсталяванні месцаў няўлічаных пахаванняў, удзельнічаюць у правядзенні палявых пошукавых работ", - падкрэсліў Сяргей Корнеў.
Паводле яго слоў, сярод актыўных аб'яднанняў - пошукавая група "Бацькаўшчына" з Мінска, "Разведчыкі воінскай славы" з Полацка, "Віцебскі рубеж" з Віцебска, "Ніколі не забудзем" з Добруша Гомельскай вобласці, а таксама "Зорка" са Жлобіна і іншыя.
Спікер адзначыў, што ў Беларусі выбудавана зладжаная сістэма работы ў сферы ўвекавечвання. "У гэту работу, акрамя ваенных, уключаны таксама прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, у тым ліку пошукавых аб'яднанняў. Можна гаварыць аб тым, што кожны грамадзянін нашай краіны ў той ці іншай ступені ўключаны ў гэту дзейнасць", - падкрэсліў ён.
Сяргей Корнеў нагадаў, што непасрэдная функцыя па арганізацыі ўзаемадзеяння ў гэтай сферы ўскладзена на Міністэрства абароны. Упаўнаважанай структурай з'яўляецца ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Ён таксама звярнуў увагу на ўнікальнасць 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, што дзейнічае ў складзе беларускай арміі. "У свой час гэта было адзінае падраздзяленне на ўсёй постсавецкай прасторы. Пазней аналаг з'явіўся і ў Расійскай Федэрацыі", - растлумачыў ён.
Створана нарматыўна-прававая база, якая дакладна размяркоўвае паўнамоцтвы паміж дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі. Акрамя таго, наладжана і актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва. "Апошнія гады ў гэту работу актыўна ўключаюцца прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, у тым ліку ў пытаннях пошуку няўлічаных пахаванняў ваеннаслужачых і ахвяр войнаў", - дадаў Сяргей Корнеў.-0-