Сцяг Пятніца, 30 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2026, 13:04

Колькі беларусы будуць працаваць у апошнім месяцы зімы, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як і колькі беларусы будуць працаваць у лютым, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

У гэтым годзе люты складаецца з 28 дзён. Пры пяцідзённым рабочым тыдні будзе 20 рабочых дзён, а пры шасцідзённым - 24. Колькасць выхадных дзён складзе: 8 (пры пяцідзённым тыдні) і 4 (пры шасцідзённым).

Разліковая норма рабочага часу ў студзені пры 40-гадзінным рабочым тыдні складзе: для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі ў суботу і нядзелю - 160 гадзін, для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным днём у нядзелю - таксама 160 гадзін.

Акрамя таго, у Мінпрацы нагадалі, што разліковая норма рабочага часу на 2026 год устаноўлена пастановай міністэрства ад 16 верасня 2025 года нумар 95 "Аб устанаўленні разліковай нормы рабочага часу на 2026 год".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі