Фота з архіва
14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькі аўто ў Беларусі не атрымліваюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху, расказалі ў "Белтэхаглядзе".
Усяго ў рэспубліцы, паводле апошніх даных, налічваецца больш за 4,3 млн транспартных сродкаў розных катэгорый (легкавыя і грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, прычэпы і паўпрычэпы, матацыклы і г.д.). За 2024 год выдадзена звыш 1,5 млн дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (34,5 працэнта ад агульнай колькасці зарэгістраваных аўто).
Акрамя таго, выяўлена амаль 370 тыс. неадпаведнасцей устаноўленым патрабаванням, якія датычацца тэхнічнага стану транспарту. Асноўныя прычыны - парушэнні ў рабоце тармазных сістэм (па выніках работы за 2024 год - 41,3 працэнта), светлавых прыбораў (23,6 працэнта) і рухавіка (6,8 працэнта).
"Асобныя аўтаўладальнікі ў парушэнне дзеючага заканадаўства эксплуатуюць на дарогах агульнага карыстання неадпаведныя ўстаноўленым патрабаванням транспартныя сродкі як у перыяд устаранення няспраўнасцей, так і могуць прыняць рашэнне аб іх выкарыстанні без устаранення неадпаведнасцей і атрымання дазволу на допуск", - адзначылі на прадпрыемстве.
"Белтэхагляд" нагадвае, што кантроль за наяўнасцю дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.
Так, у прыватнасці, фіксацыя адміністрацыйных правапарушэнняў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Кіраванне транспартным сродкам, у адносінах да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, прыводзіць да накладання штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Калі парушэнне ўчынена паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, памер штрафу складзе ад дзвюх да пяці базавых велічынь. Штраф для індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы можа дасягаць 10 базавых велічынь.-0-