Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2025, 12:10

Колькі агародніны закладзена ў стабфонды краіны і па якіх цэнах яе прадаюць, расказалі ў МАРГ 

Фота з архіва
Фота з архіва
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Кацярына Макуцэня расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, колькі агародніны закладзена ў стабфонды краіны і па якіх цэнах яе прадаюць. 

Стабілізацыйныя фонды ў краіне былі закладзены да 15 лістапада ў поўным аб'ёме, падкрэсліла Кацярына Макуцэня. "У адносінах да мінулага года прырост складае каля 30 працэнтаў. Так, бульбы закладзена на міжсезонны перыяд 2025/2026 года больш за 61 тыс. т, капусты - больш за 26 тыс. т, морквы - больш за 15 тыс. т, буракоў сталовых - больш за 9 тыс. т, цыбулі рэпчатай - 7 тыс. т", - прывяла яна лічбы. 

Прадукцыя, якая закладзена ў стабілізацыйныя фонды, прысутнічае ўжо на прылаўках усіх гандлёвых аб'ектаў па цэнах, устаноўленых МАРГ, дадала яна. "Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай нумар 58 устаноўлены гранічныя рознічныя максімальныя цэны на прадукцыю, што рэалізуецца са стабілізацыйных фондаў тавараў у рамках дзяржзаказу, - адзначыла прадстаўнік ведамства. - Што датычыцца ўзроўню цэн, то бульба свежая з 15 лістапада 2025 года прадстаўлена да продажу па цане Br1,07, капуста белакачанная па цане Br1,62, морква свежая - Br1,35, буракі свежыя - Br1,17, цыбуля рэпчатая - Br1,68, яблыкі свежыя - Br4,8".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі