Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2024, 16:14

Колькасць зарадных станцый для электратранспарту ў Беларусі вырасла да 1,2 тыс.

Фота з архіва
Фота з архіва
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі колькасць зарадных станцый для электратранспарту вырасла да 1,2 тыс. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Як расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, аб'ём спажывання зараднымі станцыямі электраэнергіі за першы квартал 2024 года вырас амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 7,5 млн кВт.гадз.

Міністр адзначыў, што на дарогах краіны істотна павялічылася колькасць электрамабіляў. Расце і колькасць электробусаў у гарадскіх аўтапарках грамадскага транспарту. На сучасныя электробусы перайшлі ўжо Жодзіна і Шклоў. Наступны аналагічны праект плануецца да рэалізацыі ў Наваполацку.

"Электратранспарт - гэта не толькі камфортнасць перамяшчэння, але і скарачэнне шкодных выкідаў у атмасферу", - падкрэслілі ў Мінэнерга.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі