Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2022, 09:56

Кнігавыдаўцы краін СНД зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі праходзіць 3 і 4 кастрычніка ў горадзе Чалпон-Ата (Кыргызстан). У мерапрыемстве ў рэжыме анлайн прыняў удзел намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

У ходзе пасяджэння члены міждзяржаўнага савета абмеркавалі дасягненні галіны кожнай з краін Садружнасці.

Ігар Бузоўскі прапанаваў прадстаўнікам савета варыянты ўзаемнага супрацоўніцтва з падведамнымі арганізацыямі Мінінфарма Беларусі - ААТ "Белкніга" і РУП "Белсаюздрук", а таксама магчымасці распаўсюджвання беларускіх друкаваных СМІ ў іншых дзяржавах СНД.

Акрамя таго, ад беларускага боку паступіла прапанова, якую падтрымалі ўсе ўдзельнікі пасяджэння, аб правядзенні ў Расіі пры падтрымцы зацікаўленых выстаўкі-продажу дзіцячай літаратуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі