Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2022, 14:34

Клішэвіч: спробы ачарніць нашу гісторыю не ўціхаюць

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючага маладзёжнага форуму "Беларусь памятае!" праходзіць у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сучасных палітычных умовах барацьбы за сваю гістарычную спадчыну важна не толькі папулярызаваць памяць аб гераічным мінулым беларусаў, але і адказна падыходзіць да падрыхтоўкі прафесійных гісторыкаў, вучоных, здольных не толькі вывучаць, але і прапагандаваць гістарычныя факты, выхоўваць у моладзі павагу да сваёй гісторыі і краіны. Менавіта таму ў сценах Дома ўрада сабраліся маладыя гісторыкі - аспіранты, магістранты гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. У рамках форуму плануецца абмеркаваць барацьбу беларускага народа за сваё права жыць у адзінай дзяржаве, а таксама даць ацэнку спробам сучасных польскіх палітыкаў і гісторыкаў прадаўжаць экспансіянісцкую палітыку адносна Беларусі з прыняццем адпаведнай рэзалюцыі.

"Сёння вельмі важна рыхтаваць сваю гістарычную школу, сваіх гісторыкаў, якія будуць працаваць у інтарэсах нашай краіны, арыентуючыся на гістарычную праўду. На жаль, гістарычная навука традыцыйна з'яўлялася маніпулятарам у руках нядобразычліўцаў для таго, каб пашыраць інтарэсы сваіх дзяржаў і нацыянальнасцей. Зразумела, мы не можам дапусціць, каб адносна Беларусі прымянялася такая гістарычная палітыка нашымі суседзямі. Таму мы павінны абараніць сваю гістарычную праўду, сваю дзяржаву. Зразумела, што на гістарычных фактах будуецца наша будучыня. Вядома, для гэтага вельмі важна сустракацца, працаваць, звяраць гадзіннікі з маладымі гісторыкамі, тымі, хто будзе рухаць нашу гістарычную навуку наперад, хто будзе абараняць на гістарычным фронце нашу гістарычную праўду, на аснове якой і грунтуецца наша дзяржава", - сказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

Спробы ачарніць нашу гісторыю не ўціхаюць, адзначыў дэпутат. "Мы сёння сабраліся разам з нашымі маладымі гісторыкамі для таго, каб яшчэ раз успомніць тую гістарычную праўду, якая была рэальна, успомніць і абмеркаваць пытанні ўз'яднання нашых тэрыторый як акта гістарычнай справядлівасці для таго, каб гэта заставалася ў нашай гістарычнай навуцы як непарушны факт, які быў, ёсць і будзе. А ўсе іншыя спробы ачарніць гэты гістарычны факт ці прыдумаць нейкую не адпаведную рэчаіснасці гісторыю адносна гэтага перыяду павінны атрымліваць жорсткі адказ не толькі палітычна і юрыдычна, але і ў супольнасці гісторыкаў, у тым ліку маладых, якія будуць рухаць нашу навуку наперад, у тым ліку сустракацца, спрачацца, абмяркоўваць гэтыя пытанні з гісторыкамі іншых дзяржавах", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, сёння адбылася прэзентацыя выставы Нацыянальнага архіва, прысвечанай акупацыі тэрыторый Заходняй Беларусі палякамі. "Тут можна ўбачыць арыгіналы дакументаў пра ўз'яднанне нашага народа. Акрамя таго, дакументы па навядзенні парадку на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля ўз'яднання. Калі людзі, сапраўды, атрымалі магчымасць вучыцца, атрымліваць адукацыю, працаваць незалежна ад сваёй нацыянальнасці і мовы, на якой яны размаўляюць. Гэтыя дакументы сёння можна паглядзець, пагартаць. Гэта лёсы канкрэтных людзей. Вельмі важна сёння, каб наша гісторыя, асабліва навейшая гісторыя Беларусі, пераклікалася ў кожнага з нас з нашай сям'ёй. Калі капнуць глыбей, у кожнага з нас ёсць сваякі, якіх так ці інакш закранула гэта падзея: нехта ўдзельнічаў у вызваленчым паходзе, нехта пацярпеў ад польскай акупацыі таго перыяду, нехта быў сведкам таго, як уз'ядналася наша краіна, як мы дзяліліся вопытам і станавіліся адзінай дзяржавай пасля дзесяцігоддзяў штучнага раз'яднання. Гэта раз'яднанне паўплывала на тое, што беларусы зразумелі, што такое адзінства. І, натуральна, больш мы нікому не дазволім нас раз'ядноўваць. І Дзень народнага адзінства, які мы будзем зусім хутка адзначаць, - гэта сімвал яднання нашага народа ў нашых традыцыях, культуры і гісторыі", - адзначыў дэпутат.

Па выніках форуму будзе прынята рэзалюцыя. "Мы плануем сёння прыняць рэзалюцыю з асуджэннем спроб сучасных польскіх палітыкаў і гісторыкаў умешвацца ў нашы ўнутраныя справы, прыкрываючыся гістарычнымі фактамі. Беларусь - суверэнная, незалежная дзяржава. Мы самі будзем вызначаць наш шлях развіцця, грунтуючыся на гістарычным вопыце, і любыя спробы ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы будуць атрымліваць належны адпор па самых розных напрамках, у тым ліку па напрамку гістарычнай палітыкі нашай краіны", - канстатаваў Сяргей Клішэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі